Калі ЕС не забароніць візы для расіян, Літва пашукае рэгіянальнае рашэнне

Калі ЕС не забароніць візы для расіян, Літва пашукае рэгіянальнае рашэнне

Калі Еўрасаюз не пагодзіцца на забарону турыстычных віз для расіян, то Літва пачне на рэгіянальным узроўні дамаўляцца пра такую забарону. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Літоўскі дыпламат патлумачыў, што такое рашэнне на ўзроўні ЕС ён лічыць самым устойлівым і дакладным з прававога пункту гледжання. "Калі такога не будзе, мы не выключаем магчымасць пошуку рэгіянальнага рашэння, якое ўключала б краіны Балтыі, Польшчу і, патэнцыйна, Фінляндыю", перадае Delfi.lt ягоныя словы.

На мінулым тыдні Ландсбергіс прапанаваў, каб краіны ЕС аднагалосна анулявалі раней выдадзеныя "шэнгены" і забаранілі выдачу новых. Па словах міністра, трэба сказаць "выразнае "не" расійскім і беларускім турыстам" як мінімум на перыяд вайны ва Украіне. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што выдача гуманітарных візаў тым, хто ўцякае ад палітычнага пераследу ў Беларусі і Расіі, захаваецца. Еўропа, на яго думку, мусіць прымаць тых, "каму патрэбны прытулак, а не адпачынак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі