Калі Расія не будзе купляць малако, у Беларусі яго перапрацуюць у спірт

Дырэктар Інстытуту мяса-малочнай прамысловасці Аляксей Меляшчэня паведаміў Еўрарадыё, што ў Беларусі ёсць свабодныя магутнасці для перапрацоўкі малака, якое не жадае купляць Расія.  З лішку малака можна вырабляць, напрыклад, казеін, які зараз добра імпартуецца, ці сушыць яго — сухое малако захоўваецца да 2 год. Але гэта не мяжа — з малочнай сыроваткі можна рабіць нават спірт, кажа Аляксей Меляшчэня.

Аляксей Меляшчэня: "Малочную сыроватку можна выкарыстоўваць для вытворчасці спірту. Але гэта атрымоўваецца трохі даражэй чым са збожжа".

Але дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці спадзяецца, што з Расіяй атрымаецца дамовіцца і спірт працягнуць вырабляць па звычайнай тэхналогіі — са збожжа.


Падрабязнасці чытайце хуткмі часам на сайце Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі