Каліфарнійскія навукоўцы зрабілі самыя дакладныя фатаграфіі Сонца (фота)
Унікальныя фатаграфіі ўдалося зрабіць навукоўцам з каліфарнійскага горада Біг Бэар.
На двух здымках, зробленых сёлета 22 траўня, удалося зафіксаваць драбнюткія, раней не даследаваныя дэталі фотасферы і хромасферы нябеснага цела, піша "Газета.ру".
Першая фатаграфія малюе ўльтратонкія магнітныя петлі, якія змяшчаюцца ў фотасферы Сонца. Другая фатаграфія з'яўляецца самым дэталёвым малюнкам сонечнай плямы: яна нагадвае па сваёй форме рамонак са мноствам пялёсткаў. Здымак быў зроблены з выкарыстаннем самага буйнога і самага дакладнага ў свеце сонечнага тэлескопа.
Фота — phys.org