Калій разладу. Як санкцыі супраць Беларусі выклікалі раскол ва ўрадзе Літвы

Міністры транспарту (злева) і замежных спраў (справа) гатовыя праз "Беларуськалій" рызыкнуць пасадамі / калаж Еўрарадыё
Міністры транспарту (злева) і замежных спраў (справа) гатовыя праз "Беларуськалій" рызыкнуць пасадамі / калаж Еўрарадыё

Літву скаланае палітычны скандал: у адстаўку маюць намер пайсці адразу два міністры. Гаворка ідзе пра кіраўніка МЗС Габрыэліуса Ландсбергіса і кіраўніка Мінтранса Марыуса Скуодзіса. Прычына — не ў нейкіх спрэчках па ўнутраных пытаннях, а ў Беларусі. Дакладней, у амерыканскіх санкцыях супраць "Беларуськалія". Расказваем, як гэта звязана.
 

Калій пастаўляць (,) нельга (,) спыніць

8 снежня набылі моц санкцыі ЗША супраць "Беларуськалія". Яшчэ пасля іх анонсу ў Літве казалі пра тое, што цяпер не будуць пастаўляць калій праз свае парты. Але вось надышла дата, і аказалася, што пастаўкі не спыніліся — больш за тое, Літоўскія чыгункі атрымалі авансавыя плацяжы за пастаўкі ў снежні і часткова ў студзені.

Апраўданне чыгуначнікаў: санкцыі ЗША іх не закранаюць, як і еўрапейскія, у якіх дастаткова выключэнняў.

Калий раздора. Как санкции против Беларуси вызвали раскол в правительстве Литвы

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шымоніце заявіла 9 снежня пра тое, што ўрад шукае спосабы скасаваць дамоўленасці з "Беларуськаліем" з найменшай шкодай для Літвы. Пакуль Літоўскія чыгункі і ўладальнікі клайпедскага тэрмінала сцвярджаюць, што пастаўкі працягваюцца ў поўнай адпаведнасці з законам.

Што ж да адстаўкі двух міністраў, то Шымоніце абяцае прыняць рашэнне да пачатку наступнага тыдня. Мабыць, тады ж урад і вырашыць, што рабіць з беларускім каліем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі