Каля Кобрына ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў загінуў пасажыр
У Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў загінуў пасажыр. Трагічнае здарэнне адбылося каля 7.15 у пятніцу, 2 снежня, на аўтадарозе Кобрын — Стаўбцы.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы жыхар Кобрына, які ехаў на аўтамабілі "Форд Мандэа" з боку Бярозы, на вуліцы вёскі Луцэвічы выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з аўтамабілем "ГАЗ 3309", якім кіраваў 46-гадовы жыхар Брэста. Мяркуецца, што кіроўца легкавіка заснуў за рулём. Загінуламу пасажыру было 24 гады. Па факце ДТЗ праводзяць праверку.
Фота: gaibrest.by