Каля тэатра музкамедыі падчас руху загарэлася фура (відэа)

Як інфармуе interfax.by, седлавы цягач DAF з тэнтаваным паўпрычэпам, які перавозіў садавіну і гародніну, загарэўся на праезнай частцы.



На момант прыезду выратавальнікаў аўтамабіль гарэў адкрытым полымем. Выратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў паўпрычэпы, у якіх перавозіцца прадукцыя, крыху пацярпела лакафарбавае пакрыццё самага цягача. Пацярпелых у здарэнні няма. Прычына загарання высвятляецца.



Дарэчы, усярэдзіне прычэпа былі два газавыя абагравальнікі з балонамі. Аднак невядома, ці сталі яны прычынай пажару.



Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі