Каля траціны ложкавага фонду ў Мінску занята хворымі на COVID

У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень захворвання COVID​ / ctv.by
У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень захворвання COVID​ / ctv.by

Да траціны ложкавага фонду мінскіх клінік адвялі для хворых на COVID-19, гаворыцца ў паведамленні міністэрства аховы здароўя. Дакладная лічба — 32,6%. Перапрафіляваны шэраг аддзяленняў у розных клініках. Да прыкладу, з пятніцы, 11 лютага, каранавіруснымі пацыентамі займаюцца рэўматалагічнае, два кардыялагічныя і аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі ў 1-й бальніцы.

Для лячэння дзяцей з COVID-19 у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска задзейнічана 345 ложкаў. Акрамя таго, з канца студзеня дадаткова адкрыта 96 ложкаў у 3-й дзіцячай бальніцы.

У краіне захоўваецца высокі ўзровень захворвання каранавіруснай інфекцыяй, канстатуюць у Мінздароўя. Пры гэтым у сталіцы для пацыентаў з COVID-19 выдзелена самая вялікая доля ложкаў.

У Мінскай вобласці для іх адвялі каля 22% ложкавага фонду, у Гродзенскай вобласці — каля 19% месцаў у стацыянарах, у астатніх абласцях — ад 15 да 17%.

Напярэдадні міністэрства аховы здароўя паведаміла пра новы рэкорд выяўленых за суткі выпадкаў COVID — амаль 9 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі