Каманда Аляксандра Лукашэнкі прайграла расіянам (відэа)
У Мінску прайшоў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея.
У сераду, 7 студзеня, у фінале ХI Каляднага міжнароднага турніра аматараў хакея, які праходзіў у Мінску, сустрэліся каманды кіраўніка Беларусі і Расіі. На "Чыжоўка-Арэне" перамогу святкавалі расіяне з лікам 2:0 (1:0, 1:0, 0:0). Дагэтуль расійская каманда здолела толькі двойчы адолець беларусаў у фінале — у 2007 і 2011 гадах.
Трэцяе месца заваявала каманда Фінляндыі, якая выйграла ў Славакіі — 8:6 (3:2, 2:2, 3:2).
Фота: БЕЛТА