Кампанія А1 адклала павышэнне тарыфаў на 1 лістапада
Кампанія вырашыла адкласці частку павышэнняў на больш позні тэрмін / a1.by
Аператар мабільнай сувязі А1 вырашыў перанесці павышэнне тарыфаў на шэраг паслуг сувязі з 1 кастрычніка на 1 лістапада.
З 1 лістапада зменяцца памеры абаненцкіх плат на тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, на кошт выклікаў на некаторых тарыфах і кошт інтэрнэт-трафіку, які ўключаны ў абаненцкую плату для юрыдычных асоб звыш плана.
З гэтай даты таксама зменіцца кошт паслуг у роўмінгу і кошт міжнародных выклікаў.
Усе астатнія змены ўступяць у сілу з 1 кастрычніка, дадалі ў А1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.