Канапацкая: Я гатовая, што будзе адзін голас супраць, і ўсе будуць ведаць, чый

Канапацкая: Я гатовая, што будзе адзін голас супраць, і ўсе будуць ведаць, чый

Ганна Канапацкая, адна з дзвюх прадстаўніц апазіцыі ў цяперашнім парламенце, нарэшце дайшла да студыі Еўрарадыё. Дэпутат разважае пра сумленнасць выбараў, агучвае планы, з якімі 11 кастрычніка пойдзе ў Авальную залу і сумняваецца, ці прагаласавала б супраць забароны абортаў.

Самыя цікавыя цытаты з размовы:

Нягледзячы на тое, што я патрапіла ў парламент, выбары ў Беларусі ад гэтага не сталі адкрытымі, шчырымі і празрыстымі. Трэба станавіцца больш палітыкам, чым маралістам, і паклаўшы на чашу шаляў тыя плюсы, якія можа даць атрыманы мандат, сказаць: так, мы яго бярэм і працуем. 

Магчыма, маю перамогу "змазалі". Але я ведаю, што ў мяне былі б тыя ж 50-60%, калі б выбары былі сумленнымі.

Я прысутнічала пры падліку галасоў на адным з участкаў у сваёй выбарчай акрузе, і калі ўначы вярталася ў штаб, мяне ўсе былі рады бачыць — нехта віншаваў, нехта спачуваў, нехта жадаў поспехаў, але я адчувала велізарную падтрымку ўсіх сяброў АГП. 

Пасля першай і другой кампаній былі праблемы з бізнесам і ў мяне, і ў майго бацькі, я была і арыштаваная і плаціла штрафы. Але для ўлады я вельмі прыстойны і законапаслухмяны грамадзянін.

Ведаю, што заробак у парламенце будзе каля 18 мільёнаў — гэта менш, чым у мяне есць сёння.

Я гатовая да таго, што падчас галасавання будзе адзін голас супраць, і ўсе будуць ведаць, чый гэта голас.

На працоўнай сустрэчы нас вучылі націскаць на кнопкі ў Авальнай зале. І на тэставым галасаванні папрасілі націснуць кнопкі "за" і "супраць". Кнопку "супраць" націснулі 14 чалавек, і ўсе прысутныя былі ўражаныя, бо такая колькасць "супраць" тут здарылася ўпершыню. 

Я буду працаваць не ў парламенце. Я буду працаваць у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Жанчына сама мае права выбару і павінна сама яго рабіць. Але я вам не адкажу, галасавала б я за забарону абортаў ці супраць.

З праектам бюджэту на наступны год пазнаёмілася вельмі бегла. Але ў мяне шмат пытанняў да дакумента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі