Кангрэс ЗША пагражае санкцыямі прадстаўнікам уладаў Украіны
Палата прадстаўнікоў кангрэсу такім чынам можа адрэагаваць на выкарыстанне сілы супраць мірных дэманстрантаў у Кіеве.
Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, якую прадставіў кангрэсмен-дэмакрат Эліёт Энгел.
"Палата прадстаўнікоў заклікае ўрад Украіны прыцягнуць да адказнасці датычных да гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і зняць крымінальныя абвінавачванні з тых, хто затрыманы за рэалізацыю сваіх дэмакратычных правоў, — цытуе дакумент РІА "Новости". — Палата заклікае ЗША і ЕС ясна даць зразумець ўкраінскаму кіраўніцтву, што тыя, хто санкцыянаваў або ажыццяўляў выкарыстанне сілы, будуць прыцягнутыя да персанальнай адказнасці".
Рэзалюцыя заклікае ўлады і апазіцыю Украіны праяўляць стрыманасць і весці дыялог з мэтай мірнага ўрэгулявання крызісу.
"У выпадку працягу выкарыстання сілы ўладамі супраць мірных дэманстрантаў палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША можа разгледзець мэтавыя санкцыі супраць тых, хто аддаў загад аб выкарыстанні сілы ці быў задзейнічаны ў яго выкананні", — адзначаецца ў дакуменце.
Фота — Reuters