Канкурэнт "Беларуськалія" павялічыць вытворчасць на 40%

Канкурэнт "Беларуськалія" павялічыць вытворчасць на 40%

Канкурэнт "Беларуськалія" канадская кампанія Nutrien за пяць бліжэйшых гадоў павялічыць вытворчасць на 5 млн тон ці на 40% (раней аб'яўлялася пра павелічэнне на 1 млн тон у 2022 годзе). Яна адрэагавала на сітуацыю, калі беларускі вытворца калійных угнаенняў трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, ЗША, а транзіт праз Літву спынены.

Nutrien плануе да 2025 года давесці свае гадавыя магутнасці да 18 млн тон. Будзе створана дадаткова каля 350 працоўных месцах, набытае неабходнае абсталяванне. Кампанія збіраецца задзейнічаць існуючыя пляцоўкі з нізкім сабекоштам.

Улады Беларусі дагэтуль не вырашылі праблему з альтэрнатыўнымі шляхамі паставак за мяжу. Надзея на Украіну не спраўдзілася з-за пачатку вайны. Цяпер там збіраюцца канфіскаваць беларускія вагоны і грузы. А пастаўкі праз Расію ўсё яшчэ прапрацоўваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі