Каранавірус дабраўся да хакеістаў гродзенскага "Нёмана"?

Каранавірус дабраўся да хакеістаў гродзенскага "Нёмана"?

Каранавірус дабраўся да хакеістаў гродзенскага "Нёмана", які спасылаецца на некалькі крыніц у клубе. Сцвярджаецца, што COVID-19 выявілі ў 23 чалавек. Спачатку стала вядома пра станоўчыя тэсты ў некалькіх фінскіх легіянераў, якія вярнуліся на радзіму пасля заканчэння сезону. У іх тэсты ўзялі 13 красавіка ў аэрапорце Хельсінкі. Пазней высветлілася, што каранавірус дабраўся і да беларусаў. І калі ў асноўным складзе "Нёмана" заражаныя толькі некалькі чалавек, дык у фарм-клубе і юніёрскім складзе 17 хакеістаў! Маладых хакеістаў збіраюцца ізаляваць на адной з баз адпачынку.

Афіцыйнай інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам у ХК "Нёман" пакуль няма. У клубе "Трыбуне" не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю.

У аўторак стала вядома, што каранавірус выявілі ў хакеіста Дзмітрыя Мялешкі, які ўжо скончыў спартыўную кар'еру, але працягваў выступаць у складзе каманды кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі