Каранавірус у жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, яна не паляцела ў Японію
Каранавірус у жаночай зборнай Беларусі па баскетболе. Заразіліся "значная частка" баскетбалістак і прадстаўнікоў трэнерскага штабу. Пра гэта стала вядома напярэдадні вылету ў Японію на матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі баскетбола, некаторыя зборніцы былі канттактамі першага ўзроўню, а непасрэдна ў аэрапорце "выявіліся сімптомы яшчэ ў некаторых гульцоў".
У такой сітуацыі БФБ сумесна з Мінспорту прынялі "няпростае рашэнне" — адмовіцца ад палёту ў Осаку ("з мэтай прадухілення пагрозы здароўю астатніх членаў каманды"). Нібыта зборная змагла б выступіць без значнай часткі баскетбалістак.
На жаль, мары аб патрапленні на чэмпіянат свету не збыліся. Цяпер зборная будзе рыхтавацца да матчаў кваліфікацыі Еўрабаскета-2022, якія з'яўляюцца адборам на Алімпіяду 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.