Караткевіч членам камісій: "Я прашу вас лічыць галасы сумленна і адкрыта" (відэа)

Короткевич членам комиссий: "Я прошу вас считать голоса честно и открыто" (видео)

Таццяна Караткевіч гэтым разам пабудавала свой выступ на звароце да канкрэтных людзей. Яна пачала з размовы з мужчынам, які працуе ў доме культуры і атрымлівае 1800000 рублёў.

"Ён сказаў: "У мяне жонка і маленькая дачка, і мы здымаем кватэру. Як мне жыць? "Сяргей вы закранулі мяне да глыбіні душы", — сказала Караткевіч.

Яна казала пра тое, як павялічыць занятасць, палепшыць сацабарону і правесці мадэрнізацыю.

"Каб вярнуліся зарплаты, мы павінны зрабіць крок наперад і пачаць мірныя перамены. Даць магчымасць людзям адкрываць сваю справу і працаваць на сябе, а не на дзядзьку або чыноўніка. Мы будзем падтрымліваць такіх людзей і аслабім хватку дзяржавы".

Таццяна Караткевіч ўзгадала пра 90-я, калі палякі скуплялі ў Беларусі ўсё, а цяпер наадварот мы ездзім туды за таварамі.

На беларускай мове Таццяна Караткевіч прамаўляла некалькі разоў. Першы раз, калі звярталася да настаўніцы беларускай мовы з Салігорска, з якой гутарыла на пікеце. Настаўніцу прызналі настаўнікам года, а потым звольнілі за тое, што яна адмовілася падпісвацца на афіцыйныя газеты.

Караткевіч казала аб неабходнасці стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта. А ў кожным райцэнтры — па беларускай гімназіі. Узгадала Караткевіч і пра Ялінку Салаўёву з Магілёва, якая адзіная на ўвесь горад вучыцца цалкам на беларускай мове.

Казала таксама пра аграгарадкі і што добрую ідэю ўлада сапсавала. Звярталася да пенсіянеркі, якая падыходзіла на пікеце, і казала пра неабходнасць пенсійнай рэформы, стварэння недзяржаўных пенсійных фондаў і павышэння пенсіі да ўзроўню 75% ад сярэдняй зарплаты па краіне.

У канцы выступу Караткевіч таксама пачала размаўляць па-беларуску, закранаючы тэму незалежнасці, культуры і мовы.

"Замежных ваенных баз у краіне быць не павінна, і па такіх пытаннях улада павінна раіцца з народам", — адзначыла кандыдат.

У канцы свайго выступу Караткевіч падышла бліжэй да камеры і звярнулася да членаў участковых камісій.

"Большасць з вас жанчыны, і я ведаю, як вы хвалюецеся за будучыню вашых дзяцей. Выбары прэзідэнта — гэта вельмі важна, і трэба рабіць па сумленні. Я прашу вас лічыць галасы сумленна і адкрыта".

Фота: з архіву Т.Караткевіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі