Караткевіч пра вынікі выбараў у ЗША: Прагноз Лукашэнкі не спраўдзіўся
Амерыканскае, як і беларускае грамадства, гатовае прыняць прэзідэнта-жанчыну. Пра гэта 9 лістапада ў эфіры Еўрарадыё заявіла экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч. Яна звярнула ўвагу на тое, што, нягледзячы на перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа, больш галасоў выбаршчыкаў атрымала Хілары Клінтан. А таму прагноз Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што амерыканскае грамадства не гатовае прагаласаваць за прэзідэнта-жанчыну, не спраўдзіўся, адзначыла палітык.
"Выбары ў ЗША паказалі, што гатовае. Як і беларускае грамадства, якое гатовае прагласаваць за кандыдата-жанчыну", — гаворыць Караткевіч.
Чаму ж прайграла Хілары Клінтан? Таццяна Караткевіч не выключае, што прыхільнікі кандыдата ад Дэмакратычнай партыі былі так перакананыя ў яе перамозе, што не вельмі актыўна пайшлі на выбарчыя ўчасткі. А вось Дональд Трамп здолеў дастукацца да свайго электарата, паклікаць яго прыйсці і аддаць свой голас.
"Трэба быць самім сабой, шчырым з выбаршчыкамі і працаваць, працаваць штодзённа", — такую выснову зрабіла для сябе Караткевіч з амерыканскіх выбараў