Лукашэнка прагаласаваў бы за Трампа, бо Абама яго ганьбіў
Аляксандр Лукашэнка яшчэ 7 кастрычніка падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў сказаў, што падтрымаў бы Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША.
Лукашэнка: “Я паслухаў свайго калегу Абаму пра выбары. Ён жа гнабіць гэтага Трампа. Я б толькі з-за гэтага, калі б быў няпэўным, за Трампа прагаласаваў”.
Выказваўся Лукашэнка і пра Хілары Клінтан. Ён казаў, што грамадства ЗША яшчэ не гатова абраць жанчыну, нават такую вопытную, як Клінтан.