Карэйцы пабудуюць у Беларусі разумны горад
Разумны горад Сангдо / Ілюстрацыйнае фота
Будаваць горад будзе карпарацыя па развіцці замежнай гарадской інфраструктуры (KIND) з Рэспублікі Карэя.
Мемарандум аб узаемаразуменні KIND падпісала сёння, 25 жніўня, з Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі (Беларусь), паведамляе выданне The Curu.
На цырымоніі падпісання прысутнічалі афіцыйныя прадстаўнікі Мінтранспарту, Мінінфарма і Мінэканомікі.
Прапанову аб пабудове горада зрабіў беларускі бок. Пакуль гаворка ідзе аб стварэнні асобнага раёна інавацыйнага развіцця.
Разумныя гарады будуюцца па карэйскім тэхналогіях у некаторых краінах свету. Прыкладам такога горада ў самой Паўднёвай Карэі З'яўляецца Сангдо, заснаваны ў 2000 годзе. Гэты горад, у якім жыве каля 50 тысяч чалавек, пабудаваны з нуля на 600 гектарах меліяраваных зямель за 30 кіламетраў ад Сеула.
Дзякуючы найноўшым тэхналогіям у разумным горадзе спецыяльныя датчыкі збіраюць і аналізуюць інфармацыю аб стане дарог, аўтамабільнага руху, будынкаў, патрэбе ў энергіі, расходзе вады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.