Лукашэнка: на поўначы Мінска пабудуем "разумны горад", і там патрэбна метро

Лукашэнка: на поўначы Мінска пабудуем "разумны горад", і там патрэбна метро

На поўначы Мінска пабудуем "разумны горад", заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада падчас адкрыцця трэцяй лініі сталічнага метро. Як паведамляе БЕЛТА, ён прапанаваў "зрабіць невялікае адгалінаванне" ад яе ў бок будучага "разумнага горада".

На сённяшні дзень трэцяя лінія метро складаецца з чатырох станцый — "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча". Мэр сталіцы Уладзімір Кухараў распавёў, што наступны этап — будаўніцтва станцый у слуцкім накірунку і працы ўжо ідуць. А ў бок мікрараёна Зялёны Луг метро пачнуць будуваць у 2023-2024 гадах, сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў, каб у перспектыве сіняя галіна метро была працягнута ў бок Смалявічаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі