У Мінску пройдуць Дні карэйскай навукі
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях.
27-28 чэрвеня Мінск наведае карэйская дэлегацыя, у склад якой уваходзяць навукоўцы і спецыялісты ВНУ. З беларускага боку ў Днях навукі Карэі будзе ўдзельнічаць Міністэрства адукацыі, а таксама БНТУ, паведамляе БелаПАН.
Падчас Дзён карэйскай навукі ў Мінску адкрыюць Беларуска-карэйскі цэнтр па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і навукі. Акрамя таго, запланавана правесці сумесны семінар, на якім будуць закрануты тэмы нана- і біятэхналогій, оптыкі, інфармацыйных тэхналогій, а таксама новых матэрыялаў.