Карыстальнікі сацсетак выкладваюць здымкі паўночнага ззяння (фота)

“Бачылі! Поўнач Мінскай вобласці была пупуровай!”, — такія паведамленні пачалі з’яўляцца ў сацыяльных сетках пасля 21 гадзіны.

Паведамленні аб назіраннях паўночнага ззяння пыходзяць таксама з сярэдняй паласы Расіі, Латвіі і іншых блізкіх да Беларусі рэгіёнаў.

Спецыялісты адзначаюць, што нетыповая для Беларусі з’ява стала магчымай праз магутную магнітную буру, якая бушуе цяпер на Сонцы. Палярнае ззянне ( альбо паўночнае ззянне) — свячэнне верхніх слаёў атмасферы з прычыны іх узаемадзеяння з зараджанымі часціцамі сонечнага ветру. Характэрнае для крайняй поўначы і поўдня, у іншых шыротах назіраецца вельмі рэдка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі