Каталіцкі святар Вячаслаў Барок напярэдадні арышту запісаў відэазварот
Каталіцкі святар з Расонаў Вячаслаў Барок асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе тэлеграм-канал @christianvision. Суд палічыў "дэманстрацыяй нацысцкай сымболікі" размешчаную ім у Facebook працу мастака Уладзіміра Цеслера "Стоп лукашызм!" (там прысутнічае выява нацысцкай свастыкі). Цеслер сцвярджае, што яго карціна мае "антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць".
Працэс над святаром пачаўся 1 снежня, рашэнне вынеслі ў чацвер. Арышт Барок будзе адбываць у Наваполацку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.