Кавалькова лідыруе ў анлайн-галасаванні па выбарах адзінага кандыдата

Кавалькова лідыруе ў анлайн-галасаванні па выбарах адзінага кандыдата

Вольга Кавалькова лідыруе ў анлайн-галасаванні па выбарах адзінага кандыдата ад аб'яднанай беларускай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары. Першыя прамежкавыя вынікі апублікавалі 2 красавіка. Анлайн-галасаванне адбывалася на адмысловым сайце. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Кавалькова набрала 200 галасоў з 567 — 35%. У старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова 185 галасоў — 33%, у старшыні руху "За свабоду" Юрыя Губарэвіча 182 галасы — 32%.

Анлайн-галасаванне пачалося 27 сакавіка і працягнецца да 30 красавіка.

Цікава, што падчас паездак па рэгіёнах і праведзеных там галасаванняў лідыраваў Павел Севярынец. Але з працэдуры праймерыз ён сышоў пасля таго, як у шэрагу гарадоў на галасаванне пачалі прыходзіць чыноўнікі, а Губарэвіч стаў перамагаць. Выйшаў з праймерыз і Аляксей Янукевіч.

Паездкі па рэгіёнах былі спынены з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі