Казахстанскі сайт: "Ты хто такі? БАТЭ? Давай, да пабачэння!" (прынтскрын)
Гэтак мясцовыя спартовыя журналісты пракаментавалі аўторкавы пройгрыш барысаўскай каманды і вылет з еўракубкаў.
Загаловак матэрыяла "Ты хто такі? БАТЭ? Давай, да пабачэння!" на сайце sports.kz спецыяльна напісаны па-беларуску.
Нагадаем, што ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўская каманда двойчы прайграла карагандзінскаму "Шахцёру" з лікам 0:1.