КДБ затрымаў начальніцу ўпраўлення Міністэрства юстыцыі і яе намесніка

Падчас перадачы грошай супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі і заснавальніка адной з прыватных будаўнічых структур Мінска — менавіта ён спрабаваў даць хабар.



"Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што службовыя асобы Мінюста неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароджанні за садзейнічанне ў спрыяльным вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю і звязаных з іх прафесійнай дзейнасцю", — цытуе паведамленне КДБ БЕЛТА.



У адносінах затрыманых чыноўнікаў распачатая крымінальная справа па артыкуле "атрыманне хабару групай асобаў". Крымінальную справу за дачу хабару распачалі і на бізнесмена. Усе затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Затрыманыя чыноўніцы пазбаўлялі ліцэнзій абаронцаў удзельнікаў Плошчы
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі