КДБ злавіў хабарнікаў на Мінскай рэгіянальнай мытні

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КДБ, мінскі мытнік атрымаў хабар у 7000 еўра ад грамадзяніна Расіі. За гэта ён мусіў паскорыць праверку мытнага афармлення ўвезеных на тэрыторыю Мытнага саюза грузавых аўтамабіляў, якія належаць беларускім камерцыйным структурам.



Мытніка затрымалі і ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару.



Таксама супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі затрымалі двух беларусаў, якія падбухторвалі расіяніна даць 10.000 еўра хабару. За гэта яны абяцалі дапамагчы ў праходжанні мытных працэдураў па ўвезеных у Беларусь грузавых аўтатранспартных сродкаў імпартнай вытворчасці.



Фота — zp.comments.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі