Кэтрын Эштан ляціць у Кіеў сустракацца з уладай і апазіцыяй
Кіраўніца дыпламатыі ЕС будзе знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы 4 і 5 лютага.
Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Аліўе Баі, Кэтрын Эштан "сустрэнецца з уладамі, прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасцю". Яна "пастараецца дапамагчы ў абмеркаваннях, як ЕС можа падтрымаць палітычнае вырашэнне крызісу", паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, у лістападзе 2013-га, напярэдадні віленскага саміта "Усходняга партнёрства", украінскі ўрад адмовіўся падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕС. Ад таго часу ва Украіне праходзяць акцыі пратэсту, цэнтрам якіх з'яўляецца Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Пратэстоўцы дамагліся адстаўкі ўраду Мікалая Азарава і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Віктара Януковіча ды правядзення датэрміновых выбараў.
Еўрадэпутатка выступіла са скандальнымі заявамі пра ўкраінскіх чыноўнікаў
Фота — AFP