Хакеісты мінскага "Дынама" гарантавалі сабе месца ў плэй-оф КХЛ

Мінскія дынамаўцы выканалі задачу-мінімум

Мінскія дынамаўцы выканалі задачу-мінімум / t.me/hcdinamoby/

Хакеісты мінскага "Дынама" гарантавалі сабе месца ў плэй-оф КХЛ. У Заходняй канферэнцыі яны атрымалі апошнюю пуцёўку, іншыя каманды выканалі задачу-мінімум раней. У аўторак дынамаўцы ў гасцях абыгралі "Віцязь" — 3:2 (1:1, 2:0, 0:1).

У "Дынама" засталося яшчэ 5 матчаў, бліжэйшы — 15 лютага ў гасцях з маскоўскім "Дынама". Беларускі клуб займае 8-е месца і можа яшчэ пазмагацца за сёмае, якое займае ЦСКА. Праўда, у маскоўскай каманды на 5 ачкоў больш і матч у запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі