Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях прайгралі "Сочы"

Хакейны матч "Дынама-Мінск" — Сочы

Хакейны матч "Дынама-Мінск" — Сочы / ХК "Дынама-Мінск"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ 31 студзеня гулялі ў гасцях у клуба "Сочы".

Паядынак завяршыўся з лікам 2:3 (1:1, 0:1, 1:1) на карысць гаспадароў. Шайбамі ў "зуброў" адзначыліся Роб Хэмілтан і Мікіта Пышкайла.

У дынамаўцаў 57 ачкоў, і яны па-ранейшаму займаюць восьмы радок у Заходняй канферэнцыі. "Сочы", маючы 45 ачкоў, размяшчаецца на дзясятым месцы.

Наступную гульню мінская каманда правядзе 2 лютага ў Чарапаўцы. Там яны сустракаюцца з мясцовай "Северсталлю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі