Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Куньлуня", у Энаса хет-трык
У дынамаўцаў два матчы з "Куньлунем" за два дні
16 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ выйгралі ў "Куньлуня" — 5:1 (1:1, 1:0, 3:0). Шайбы закінулі Сэм Энас (9-я, 50-я і 56-я хвіліны), Данііл Сацішвілі (40-я), Данііл Ліпскі (41-я) і Кайл Вуд (18-я) — у гасцей.
У сераду, 17 студзеня, каманды згуляюць зноў на "Мінск-Арэне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.