Хлопец з сякерай учыніў пагром у кавярні ў цэнтры Мінска
У мінскім гандлёвым цэнтры "Метраполь" (на Нямізе) малады чалавек сякерай граміў мэблю ў кавярні. Здарэнне адбылося 6 верасня каля 14-й гадзіны.
Відавочцы здарэнн звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі Цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы прыбылі на выклік. Затрыманага хлопца ім перадалі работнікі гандлёвага цэнтра.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
20-гадовага ўраджэнца Міншчыны накіравалі на медагляд. Вядома, што раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся.
Прэс-служба Следчага камітэта ўдакладняе, што хлопец спярша разбуўся ў адной з прыбіральняў ГЦ, а потым падняўся ў кавярню на другім паверсе, дзе ўчыніў пагром. Пры гэтым з наведвальнікаў кавярні ніхто не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.