Хрэнін заявіў, што Мінск хоча стаць перамоўнай пляцоўкай для Масквы і Кіева
Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу
Міністр абароны РБ Віктар Хрэнін удзельнічае ў X Сяншаньскім форуме па бяспецы ў Пекіне. У яго выступе былі кампліменты на адрас Кітая і яго "ініцыятывы па глабальнай бяспецы". Хрэнін паставіў пад сумненне эфектыўнасць NATO ў Еўропе, але з трывогай выказаўся пра саюз ЗША, Японіі і Паўднёвай Карэі. Паводле яго слоў, "у сучасным свеце, які фундаментальна змяняецца, Рэспубліка Беларусь імкнецца захаваць суверэнітэт, права на канструктыўнае ўзаемадзеянне з усімі краінамі". А яшчэ міністр абароны згадаў вайну ва Украіне і заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі па-ранейшаму хоча стаць "міратворцам".
"Скажу толькі, што пазіцыя Беларусі нязменная: мы па-ранейшаму гатовыя ўсяляк садзейнічаць яго мірнаму ўрэгуляванню і выступаць перагаворнай пляцоўкай", — гаварыў Віктар Хрэнін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.