Хто пераможа на "Еўрабачанні-2023"? Якія прагнозы даюць букмекеры

Loreen на Еўрабачанні-2023 / AP
Loreen на Еўрабачанні-2023 / AP

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне" пройдзе 13 мая ў брытанскім Ліверпулі. За перамогу ў самым папулярным тэлешоу свету будуць змагацца прадстаўнікі 26 краін. Два дзясяткі з іх былі вызначаныя па выніках паўфіналаў, па змоўчанні ў фінал увайшлі прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" (Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі і Іспаніі) і краіны-пераможцы "Еўрабачання" мінулага года — Украіны.

Выступленне Loreen на "Еўрабачанні-2023" / Eurovision Song Contest

Другое месца ў букмекераў з шанцам перамагчы ў 22% займае фінскі рэпер Käärijä са сваёй песняй "Cha Cha Cha". У фанацкім апытанні Eurovisionworld у яго другое месца, а ў апытанні Wiwibloggs — першае.

Käärijä - Cha Cha Cha / Eurovision Song Contest

Замыкае тройку лідараў у букмекераў украінскі гурт Tvorchi, але іх шанец на перамогу ўсяго 6%. У фанацкіх галасаваннях на найбуйнейшых парталах прадстаўнікі Украіны не ўваходзяць нават у топ-5.

Выступление Tvorchi / Eurovision Song Contest

Высокія месцы, на думку букмекераў, на "Еўрабачанні-2013" могуць заняць Noa Karel з Ізраіля, Blanca Paloma з Іспаніі, Alessandra з Нарвегіі і La Zarra з Францыі. Аднак на перамогу кожнай з іх букмекеры даюць толькі 3-4% верагоднасці.

Запіс першага паўфіналу "Еўрабачання-2023"

Запіс вторго паўфіналу "Еўрабачання-2023"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі