Кіраўніца Еўракамісіі: пуцінская Расія выступае за варварства і тэрор

Кая Калас і Урсула фон дэр Ляен / twitter.com/vonderleyen
Кая Калас і Урсула фон дэр Ляен / twitter.com/vonderleyen

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас у панядзелак запісалі сумесны відэазварот з нагоды расійскіх ракетных удараў па Украіне. Яны ў той момант знаходзіліся каля эстонска-расійскай мяжы.

Урсула фон дэр Ляен кажа, што шакаваная і абураная расійскімі ракетнымі ўдарамі: "Пуцінская Расія яшчэ рэз прадэманстравала свету, за што яна выступае — за варварства і тэрор. Для адказных за гэта павінны быць наступствы... Я ведаю, што ўкраінцаў гэтым не запалохаць. І ўкраінцы ведаюць, што мы будзем побач — столькі, колькі будзе неабходна".

Кая Калас адзначыла, што Украіне найперш патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны, якія ёй трэба перадаць: "Таму што Расія відавочна пачала эскалацыю і б'е па грамадзянскім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі