Кіраўнік амерыканскай разведкі зрабіў для Кангрэса даклад па Беларусі
Справаздача і слуханні ў профільным камітэце сената ЗША былі прысвечаны глабальным і рэгіянальным пагрозам.
Урыўкі з дакладу прыводзіць расійскае інфармацыйнае агенцтва ИТАР-ТАСС.
Паводле дырэктара амерыканскай Нацыянальнай разведкі Джэймса Клэпера, “Лукашэнка здолеў дамагчыся пакоры беларускай грамадскасці, дзякуючы ў асноўным зацісканню грамадзянскай супольнасці яго рэжымам, а таксама шчодрасці Расіі, якая робіць магчымым падтрыманне параўнальна стабільнага ўзроўню жыцця” .
На думку аналітыкаў амерыканскай разведкі, такі вынік дасягнуты ўладамі Беларусі, “нягледзячы на структурна заганную цэнтралізаваную эканоміку”, якая робіцца да таго ж “ўсё больш няўстойлівай”.
“Падаўленне грамадзянскай супольнасці робіць Лукашэнку ўсё больш ізаляваным ад Захаду і менш здольным пярэчыць эканамічным умовам Масквы”, — пішуць разведчыкі.
Фота — Коммерсант