Кіраўнік Беларусі: Паважаеце беларускі народ, цярпіце Лукашэнку (відэа)

23 снежня кіраўнік Беларусі ўзяў удзел у Маскве ў паседжаннях кіраўнікоў краін-удзельніц АДКБ і Еўразійскага эканамічнага саюза. На выніковай прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адхіліць яго ад улады нядобразычліўцам у замежжы не ўдасца, бо здольны гэта зрабіць толькі беларускі народ.

Таксама Лукашэнка спыніўся на абразах на яго адрас, якія з'яўляюцца ў СМІ некаторых краін, найперш у Расіі.

Лукашэнка: "Калі я з Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] абмяркоўваў некаторыя праблемы, гаварыў: самае страшнае і недапушчальнае, калі журналісты брацкіх краін, якія знаходзяцца ў адзіным саюзе, пераходзяць на асобы і пачынаюць абражаць. Вось гэта нельга цярпець. Падабаюся я камусьці ці не, не вам вырашаць. Добры я ці кепскі. Мяне выбраў народ. Паважаеце беларускі народ, цярпіце Лукашэнку".

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка выказаўся і на конт абмежавання паставак беларускіх прадуктаў у Расію ды забароны транзіту тавараў з беларускай тэрыторыі. Паводле яго слоў, гэта было зроблена "Рассельгаснаглядам" без згоды Еўразійскай эканамічнай камісіі і расійскага прэзідэнта.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі