Кіраўнік беларускага МЗС правёў у Мюнхене шэраг міжнародных сустрэчаў
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей правёў шэраг міжнародных сустрэчаў на 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал “Беларусь 1”, адбыліся яго сустрэчы з міністрамі замежных справаў Нідэрландаў, Люксембурга, Ганы, Егіпта, генеральным дырэктарам МАГАТЭ. Апроч таго, кіраўнік МЗС сустрэўся з прадстаўнікамі нямецкага бізнэсу.
Макей адзначыў, што яго ведамства мае “шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс” з міністрам абароны Пакістана і прадстаўнікамі нямецкага ўраду. Сёння плануецца сустрэча з міністрам замежных справаў Нямеччыны.
Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей прымае ўдзел у 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі ў рамках свайго рабочага візіту ў Нямеччыну 12-14 лютага.