Кіраўнік “Гавары праўду” Дзмітрыеў афіцыйна абвясціў, што ідзе ў дэпутаты

Кіраўнік “Гавары праўду” Дзмітрыеў афіцыйна абвясціў, што ідзе ў дэпутаты

Старшыня савета грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў афіцыйна абвясціў, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Як напісаў палітык у сваім Фэйсбуку, ён ідзе на выбары, каб “у парламенце была альтэрнатыва і гучаў голас грамадзян”.

Дзмірыеў плануе балатавацца па Дзяржынскай акрузе. Сярод сваіх мэтаў ён называе прыняцце законаў, якія забяспечаць эканамічны рост у краіне, а таксама хоча дамагчыся развіцця ў Беларусі малых і сярэдніх гарадоў

Парламенцкія выбары павінны адбыцца 11 верасня. Пачатак выбарчай кампаніі могуць абвясціць на наступным тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі