Кіраўнік ГУР Украіны распавёў, калі пачнецца контрнаступленне

Украінскія вайскоўцы на вучэннях / facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы на вучэннях / facebook.com/GeneralStaff.ua

Контрнаступленне Узброеных Сіл Украіны пачнецца ў бліжэйшы час, ва ўкраінскай арміі ўжо ёсць неабходны мінімум зброі. Пра гэта заявіў кіраўнік разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю японскаму выданню NHK.

"Мінімум узбраенняў і іншага абсталявання ўжо на месцы. Я магу толькі сказаць, што яно (контрнаступленне — рэд.) неўзабаве пачнецца", — сказаў Буданаў. Пры гэтым ён адзначыў, што Украіне па-ранейшаму трэба больш зброі, каб выцесніць Расію са сваёй тэрыторыі. Буданаў таксама выказаў здагадку, што з-за расійскай абароны і іншых фактараў інтэнсіўныя баі падчас контрнаступлення могуць апынуцца працяглымі. Нагадаем, раней, 11 траўня, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі казаў, што Украіне трэба больш часу для пачатку доўгачаканага контрнаступлення, паколькі УСУ чакае дастаўкі абяцанай вайсковай дапамогі.

Тым часам у сацсетках галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага з'явілася паведамленне аб ягонай тэлефоннай размове з вярхоўным галоўнакамандуючым Аб'яднаных узброеных сіл NATO ў Еўропе і камандуючым УС ЗША ў Еўропе генералам Крыстаферам Кавалі. У інфармацыі гаворыцца, што абмяркоўваліся тэмы ўзмацнення супрацьпаветранай абароны, у тым ліку з дапамогай знішчальнікаў F-16, і павелічэння колькасці боепрыпасаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі