Кіраўнік МЗС Расіі звінаваціў ЕС у спробе ціску на Беларусь

Міністр замежных справаў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў, выступаючы 21 сакавіка на Брусэльскім форуме, абвінаваціў Еўрасаюз. Па ягоных словах, гэтая структура справбуе аказаць ціск на Беларусь, каб яна не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Брусэльскі форум — штогадовая сустрэча амерыканскіх і еўрапейскіх палітычных і інтэлектуальных лідэраў. У ліку яго ўдзельнікаў — кіраўнікі дзяржаваў, парламентарыі, службоўцы ЕС, вядомыя навукоўцы, аналітыкі, палітолагі. Дэмакратычныя сілы Беларусі сёлета на форуме прадстаўленыя былым намеснікам міністра замежных справаў Андрэем Саннікавым.

Палітычным ціскам Лаўроў палічыў словы міністра замежных справаў Чэхіі Карэла Шварцэнберга. Чэшскі палітык яшчэ месяц таму папярэджваў, што Беларусь у выпадку прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі сутыкнецца з вельмі сур'ёзнымі праблемамі ў праграме "Ўсходняе партнёрства", бо апынецца па-за еўрапейскім кантэкстам.

Тым не менш, 20 сакавіка на паседжанні Еўрасавета ў Брусэлі лідэры краін — чальцоў ЕС ухвалілі ўключэнне Беларусі ў праграму "Ўсходняе партнёрства".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі