Кіраўніка Акадэміі Прэс-клуба выслалі ў Расію
Сяргей Якупаў
Кіраўнік Акадэміі прэс-клуба Сяргей Якупаў, які з'яўляецца грамадзянінам РФ, 31 снежня быў высланы ў Расію. Пра гэта TUT.BY паведаміў яго адвакат Антон Гашынскі.
Паводле слоў адваката, Сяргей Якупаў дастаўлены ў аэрапорт пад канвоем.
Абвінавачанне па ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь ("Дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў") яму прад'яўлена не было.
31 снежня абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў было прад'яўленае заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай. Фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко, а таксама сябра КР Ксенія Луцкіна і аператары Пётр Слуцкі і Дзяніс Сакалоўскі абвінавачваюцца ў дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Усе яны знаходзяцца пад вартай у СІЗА №1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.