Кіраўнікі “ДНР” і “ЛНР” не едуць на сустрэчу ў Мінск
Зноў накіроўваюць на паседжанне кантактнай групы сваіх прадстаўнікоў.
Лідары самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР”адмовіліся ад удзелу ў перамовах кантактнай групы па Украіне, якая пройдзе сёння ў Мінску. Пра гэта заявіў старшыня Народнага савета “ДНР” Андрэй Пургін. Паводле яго інфармацыі, замест Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага на сустрэчы будуць прысутнічаць упаўнаважаныя прадстаўнікі. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што праца будзе толькі на ўзроўні падгрупаў.
Дакладны парадак дня перамоваў дагэтуль не вызначаны. Эксперты ў чатырох падгрупах будуць працаваць па сваіх кірунках, але значныя дакументы наўрад ці падпішуць. Мяркуецца, што будуць закранутыя праблемы эканомікі, аднаўлення аб’ектаў і дапамогі бежанцам, піша mk.ru
Сустрэча кантактнай групы пачнецца ў 14.00
Фота з архіву