Кіраўнікоў адной з буйных гандлёвых сетак падазраюць у нявыплаце падаткаў

Кіраўнікоў адной з буйных гандлёвых сетак падазраюць у нявыплаце падаткаў

Кіраўнікоў адной з буйных гандлёвых сетак у Беларусі падазраюць у нявыплаце падаткаў. Высветлілася, што службовыя асобы праз пасрэдніка карысталіся паслугамі лжэструктур. Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, супрацоўнікі фінансавай міліцыі сталіцы сцвярджаюць, што прадпрыемства рэалізоўвала кліентам будаўнічыя матэрыялы і абсталяванне за наяўны разлік, але па касе здзелкі не праходзілі. У бухгалтарскім уліку адлюстроўваліся фіктыўныя дакументы, па якіх адпраўляўся тавар.

Фінансавая міліцыя зацікавілася прадпрыемствам пасля праверкі. Год таму праваахоўнікі затрымалі група лжэпрадпрымальнікаў, а ўсе звязаныя з ёй суб'екты гаспадарання дбайна вывучылі. Кіраўнікі згаданай гандлёвай сеткі ў 2013-2015 гадах схавалі падаткаў на суму больш за 600 тысяч рублёў. Прадукцыю прадавалі на тэрыторыі Беларусі і Расіі за наяўны разлік. У дачыненні да службовых асоб прадпрыемства распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі