Кіроўца Smart дзевяць гадзінаў выцягваў сваё аўто з бруду (смешнае відэа)
Дзевяць гадзінаў кіроўца Smart спрабаваў выехаць з бруду прасёлачнай дарогі. Маленькі і лёгкі аўтамабіль захрас паміж Слуцкам і Салігорскам у 120 кіламетрах ад Мінска. Калі яго гаспадар зразумеў, што сам не ўправіцца, ён патэлефанаваў сябру і папрасіў дапамогі.
Той прыехаў глыбокай ноччу і ўбачыў настолькі смешную карціну, што вырашыў выкласці знятае відэа ў інтэрнэт: Smart не проста захрас, а стаў упоперак дарогі. Але аўтар відэа мае выдатнае пачуццё гумару і таму суправадзіў карцінку дасціпнымі каментарамі, паведамляе Onliner.by