Кіроўца, які ўцякаў ад ДАІ на МКАД, распаўсюджваў спайсы (фота, відэа)
І падчас пагоні сам быў пад дурманам.
Следчы камітэт паведаміў пра новыя падрабязнасці справы 20-гадовага кіроўцы, які ў ноч на 10 жніўня ўцякаў ад ДАІ па мінскай кальцавой аўтадарозе. Інспектары патрабавалі ад яго спынення, але хлопец ігнараваў іх сігналы. Падчас пагоні ён неаднаразова парушыў правілы дарожнага руху, у тым ліку ўдвая перавысіў максімальна дапушчальную хуткасць.
У выніку машына з’ехала ў кювет у раёне вуліцы Сасновы Бор. Тады праваахоўнікі затрымалі кіроўцу, а таксама траіх пасажыраў з яго машыны. Усе маладыя людзі прызналіся, што перад паездкай ужывалі псіхатропы, якімі іх пачаставаў кіроўца.
Падчас вобшуку па месцы жыхарства аўтаўладальніка знайшлі яшчэ каля 40 грамаў псіхатропаў, а потым знайшлі некалькі схованак, праз якія вёўся распаўсюд наркотыкаў.
Маладому чалавеку выставілі абвінавачанне ў незаконным збыце наркотыкаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Фота: sk.gov.by