Кіроўцу, якога 6 разоў затрымлівалі п'яным, аштрафавалі на 24,5 млн. рублёў
24,5 мільёнаў рублёў штрафу павінен заплаціць парушальнік-рэцыдывіст з Баранавічаў. 42-гадовага мужчыну 6 разоў затрымлівалі падчас кіравання аўто ў п'яным выглядзе.
Мінулай восенню яго аштрафавалі на 700 тысяч, арыштавалі на 15 сутак і пазбавілі правоў на 5 гадоў. Потым злавілі п'янага за рулём і без правоў. Арыштавалі на 25 сутак. Урэшце завялі крымінальную справу, але да турмы не дайшло.