Крыніца: Кіт Харынгтан таксама скончыў здымкі ў "Гульні тронаў"

Крыніца: Кіт Харынгтан таксама скончыў здымкі ў "Гульні тронаў"

Брытанскі акцёр Кіт Харынгтан скончыў здымкі ў "Гульні тронаў". Ён развітваецца са сваім героем Джонам Сноў, з якім ён быў усе восем сезонаў папулярнага серыяла (з 2011 года).

У фанацкім Instagram-акаўнце Харынгтана напісана: "Здымкі "Гульні тронаў" афіцыйна скончыліся, назаўжды". І дадаў сумныя смайлы.

Раней пра завяршэнне здымкаў апошняга сезону паведаміла актрыса Мэйсі Уільямс, якая выконвае ролю Ар'і Старк. Яна заінтрыгавала аматараў "Гульні тронаў", калі змясціла фота акрываўленых красовак.

Выхад восьмага сезону "Гульні тронаў" чакаецца летам 2019 года. У ім будзе шэсць серый.

Game of Thrones has officially finished filming forever

Публикация от Kit Harington (@kitharingtonig)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі