Кітайскага чыноўніка асудзілі на 14 гадоў за дарагія гадзіннікі
Ян Дацай стаў вядомы праз фатаграфіі, дзе ён пасміхаецца на месцы аўтааварыі.
Былы кіраўнк упраўлення бяспекі працы правінцыі Шэньсі выклікаў гнеў інтэрнэт-карыстальнікаў, калі ў жніўні 2012 года яго сфатаграфавалі ўсмешлівым на месцы аўтааварыі, у якой загінулі 36 чалавек.
Пасля гэтага блогеры выявілі, што на гэтай фатаграфіі, а таксама на шмат якіх іншых у Ян Дацая дарагія гадзіннікі элітных марак. Чыноўнік не мог сабе дазволіць такія гадзіннікі на свой заробак. Гэта і стала прычынай расследавання.
Суд прызнаў Ян Дацая вінаватым у атрыманні хабару і ў валоданні "маёмасцю невыразнага паходжання". Яе ў чыноўніка канфіскуюць на карысць дзяржавы, паведамляе ВВС.
Летась чыноўніка звольнілі з пасады ў правінцыі Шэньсі за "сур'ёзную правіну", а ў лютым выключылі з камуністычнай партыі.
Фота — mignews.com.ua