Кітайскія фермеры пабудавалі сцяну з грошай
Кааператыў выплаціў ім дывідэнды па выніках 2013 годf. З гэтых грошай кітайцы пабудавалі сцяну.
Паведамляецца, што ў адной з вёсак у правінцыі Сычуань была збудаваная канструкцыя з грошай даўжынёй два метры і вышынёй у паўметра. На стварэнне гэтай сцяны сышло каля 13,1 мільёна юаняў (каля 2,2 мільёнаў долараў), піша lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.
Гэтыя сродкі ў вёску прывезлі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Перш чым аддаць грошы фермерам, вартавыя парадку ахоўвалі іх на працягу нейкага часу. Каб пазбегнуць магчымага рабавання ўначы, яны зрабілі з грошай матрацы і падушкі. Аднак, па словах аднаго з супрацоўнікаў, ён так хваляваўся за грошы, што не змог заснуць.
Фота — AFP