Колькасць ахвяраў нападу на начны клуб у ЗША вырасла да 50 чалавек

Колькасць ахвяраў нападу на начны клуб у ЗША вырасла да 50 чалавек

Ахвярамі страляніны ў начным гей-клубе ў амерыканскім Арланда (штат Фларыда) сталі 50 чалавек. Пра гэта паведамілі ўлады горада, перадае РБК.

Раней паведамлялася, што пры нападзе загінулі 20 чалавек, больш за 40 былі шпіталізаваныя.

Паліцыя заявіла, што змагла выявіць асобу чалавека, які напаў на начны клуб Pulse у ноч на нядзелю. Паводле звестак СМІ, мужчына быў узброены пісталетам, штурмавой вінтоўкай, а таксама нейкім выбуховым прыстасаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі